2,35 за даляр. Беларускі рубель працягнуў абясцэньвацца сьледам за расейскім 

На таргах 12 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс рубля зьнізіўся адразу на 3,33 капейкі ў адносінах да даляра, цяпер — 2,3474.

Таксама ўмацоўваецца эўра — на 2,57 капейкі да 2,6471.

Працягвае зьніжацца толькі курс расейскага рубля, які займае 50% у валютным кошыку Нацбанку — на 7 капеек 100 адзінак, да 3,1656 .

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год дэвальвацыя складзе працэнтаў 25 пры ўмове, калі ня здарыцца новых катаклізмаў, — эканаміст

Курс расейскай валюты падае і на Маскоўскай біржы. Даляр падаражэў там на 2,55 рубля, да 74,03 рубля. Курс эўра вырас на 2,64 рубля і склаў 83,66 рубля.