У Вільні выйшла кніга вершаў Максіма Багдановіча па-японску

Максім Багдановіч

Кен Шыбата, малады дасьледчык, які вывучае беларускую мову і культуру, выдаў у Вільні зборнік перакладаў на японскую мову выбраных вершаў Максіма Багдановіча.

«Выданьне стала магчымым дзякуючы падтрымцы Таварыства беларускай культуры ў Літве», — адзначае перакладчык на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Кніга была прэзэнтаваная ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні.

Максім Багдановіч выкарыстоўваў японскія формы ў некаторых сваіх вершах, у яго ёсьць танка пад назовам «Японскія песьні». Менавіта захапленьне паэзіяй Багдановіча падштурхнула філёляга Кена Шыбату да сур’ёзнага вывучэньня японскай мовы. Кен карэнны такіец, вывучаў русістыку і беларусістыку ў такійскім унівэрсытэце Васэда, адным з двух найбольш прэстыжных прыватных унівэрсытэтаў Японіі, а таксама філялёгію ў БДУ. Ён актыўны ўдзельнік культурных мерапрыемстваў, якія арганізоўвае Беларуская амбасада ў Японіі.