Ужо сёньня: народзіны Францішка Аляхновіча і гадавіна абвяшчэньня БНР

Францішак Аляхновіч. Партрэт невядомага мастака

Падзеі 9 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 сакавіка 1883 году нарадзіўся беларускі пісьменьнік Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году.

Францішак Аляхновіч

Яго аповесьць «У капцюрох ГПУ» — першы твор сусьветнай літаратуры, які паказвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лягеры вачыма арыштанта.

Таксама ў гэты дзень

1918 — выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прыняў Другую Ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэньні Беларускай народнай рэспублікі.

Другая Ўстаўная грамата

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Тарас Шаўчэнка, украінскі мастак і літаратар, заснавальнік новай украінскай літаратурнай мовы.

Тарас Шаўчэнка, аўтапартрэт

1925 — Тамара Ніжнікава, беларуская опэрная сьпявачка

1934 — Юры Гагарын, першы касманаўт.

1962 — Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня».

У памяці

1822 — памёр Андрэй Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

1942 — памёр Іван Цераховіч, селянін на аднаасобнай гаспадарцы ў пасёлку Мянцішчава Старадароскага раёну. Арыштаваны 10 верасьня 1937 году. Асуджаны «тройкай» за контрарэвалюцыйную агітацыю. Памёр у Свабодненскім папраўча-працоўным лягеры на Далёкім Усходзе. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце​ stalin-list.org.

Your browser doesn’t support HTML5

Картатэка Сталіна: селянін асуджаны за контрарэвалюцыйную агітацыю

1971 — памёр Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог.

Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску