Цана нафты абвалілася пасьля безвыніковай сустрэчы OPEC

Лягатыg на штаб-кdатэры OPEC

Паводле стану на 2:00 7 сакавіка цана нафты склала 45 даляраў 48 цэнтаў за барэль маркі Brent. Гэта мінімальнае значэньне за 33 месяцы.

Прычынай такога зьніжэньня стаў правал сустрэчы членаў Арганізацыі краін-экспартэраў нафты (OPEC) у Вене, на якой яны зьбіраліся дамовіцца пра скарачэньне здабычы нафты, бо праз каранавірус на яе зьнізіўся попыт.

Пайсьці на гэткі крок адмовілася Расея.

Зараз Расея будзе страчваць ад 100 да 150 мільёнаў даляраў на дзень, заявіў у інтэрвію The Bell саўладальнік кампаніі «Лукойл» Леанід Фядун. Ён назваў адмову ад угоды нерацыянальным рашэньнем. Паводле Федуна, такія страты будуць ад падзеньня цаны нафты да 40 даляраў за барэль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На сустрэчы OPEC у Вене партнэры не дасягнулі згоды

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Беларусі прапанавалі больш як 6 мільёнаў тон нафты