«Беларусам удалося ў Расеі тое, што не ўдалося самім расейцам», — расейскі топ-блогер

Арцемій Лебядзеў

Папулярны расейскі дызайнэр і блогер Арцемій Лебядзеў напісаў на сваёй старонцы ў «Жывым Часопісе», што прыметнік «беларускі» ён лічыць самым прывабным з усіх суседзкіх этнонімаў.

«Не перастаю захапляцца беларускай нэўтральнасьцю і пасьпяховасьцю. — піша Лебядзеў. — Прыметнік „беларускі“ ў Расеі зьяўляецца максымальна няшным. Усюды — беларускі трыкатаж, беларуская касмэтыка, беларускі абутак, беларуская мэбля. (Яшчэ бываюць, вядома, беларускія крэвэткі і манга, але гэта не замінае генэральнай лініі іміджу)».

Іншыя суседзкія этнонімы суседзяў Расеі Лебядзеў назваў «вельмі выбарачна прывабнымі». Паводле яго, сярод расейцаў папулярнасьцю карыстаюцца ўкраінскае сала, грузінскія рэстараны і малдаўскія віны.

«Але вось уявіць сабе шыны або мэблю з гэтых краін даволі дзіўна. Салон „Грузінскія канапы“ — як вам? Я б не зайшоў». — піша Лебядзеў. — Беларусам удалося ў Расеі тое, што не ўдалося нават самім расейцам. Прыметнік «расейскі» зьяўляецца амаль што ганебным».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У тым, што для расейцаў Беларусь — недадзяржава, ёсьць і віна беларусаў», — расейскі лібэрал Гозман