Time абраў 100 «Жанчын году», якія вызначылі, на думку часопіса, аблічча стагодзьдзя з 1920-х гадоў. Кожнай гераіні выданьне прысьвяціла вокладку.
Для агульнага ліку 100 вокладак выдаўцы стварылі 89 новых, астатнія 11 прысьвечаныя жанчынам, якія ў розныя гады станавіліся «Чалавекам году» або «Асобай году» паводле вэрсіі Time.
На вокладкі патрапілі, сярод іншых, удзельніцы Pussy Riot, каралева Лізавета II, эка-актывістка Грэта Тунбэрг, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ў 2016 годзе Гілары Клінтан, прэм’ер-міністар Індыі ў 1966–1977 і 1980–1984 гадах Індзіра Гандзі, а таксама сьпявачка Мадонна і прынцэса Дыяна.
From Amelia Earhart to Beyoncé and Eva Perón to Malala, meet 100 women who defined the last century https://t.co/ycfvgsoTWZ
— TIME (@TIME) March 5, 2020
Time адзначае, што з 1927 году на працягу 72 гадоў часопіс выбіраў «Чалавека году» (Man of the Year). Назву «Асоба году» (Person of the Year) намінацыя атрымала ў 1999-м.