У Беларусі на 121 рубель зьменшылася дапамога на пахаваньне

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ад 1 сакавіка скарацілася грашовая дапамога на пахаваньне, цяпер яна складае 1118,1 рубля. Гэта на 120,6 рубля менш, чым было ў лютым. Новы памер выплат будзе дзейнічаць да канца сакавіка.

Памер дапамогі прывязаны да сярэдняга заробку па краіне за два месяцы раней адносна месяцу сьмерці.

У лютым дапамога на пахаваньне складала 1238,7 рубля, у студзені — 1113,1 рубель.

Ад сярэдняга заробку таксама залежыць дапамога:

  • на дзяцей;
  • дапамога жанчынам, якія сталі на мэдычны ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці.