Сырыйскае інфармацыйнае агенцтва SANA сьцьвярджае, што турэцкія вайскоўцы зьбілі два самалёты вайскова-паветраных сілаў Сырыі над правінцыяй Ідліб на паўночным захадзе краіны, дзе ідуць баі паміж войскамі сырыйскага прэзідэнта Башара Асада і ўзброенай апазіцыяй, якую падтрымлівае Турэччына.
У паведамленьні агенцтва гаворыцца, што пілёты абодвух самалётаў выскачылі з парашутам і выратаваліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп і Эрдаган заклікалі Дамаск, Маскву і Тэгеран спыніць наступ на ІдлібМіністэрства абароны Турэччыны заявіла, што былі зьбітыя два бамбавікі Су-24 арміі Асада. Гаворка ідзе пра першыя за доўгі час самалёты сырыйскіх урадавых сіл, зьбітых у баях.
У сацыяльных сетках зьявіліся відэа, на якіх відаць пападаньне ракеты ў самалёт. Сьцьвярджаецца, што яны зьняты 1 сакавіка ў Ідлібе.
🔴📹 Syrian fighters shot down a warplane belongs to Assad regime forces in the airspace of #Idlib and wounded another plane. One plane landed regime controlled area. pic.twitter.com/lALAcpXlDg
— Mete Sohtaoğlu (@metesohtaoglu) March 1, 2020
Міністар абароны Турэччыны Хулусі Акар заявіў, што 27 лютага, пасьля гібелі больш за 30 турэцкіх вайскоўцаў у выніку авіяўдару сырыйскіх урадавых войскаў у Ідлібе, Турэччына праводзіць на паўночным захадзе Сырыі аперацыю «Вясновы шчыт».
Турэччына заяўляе, што Асад і Расея, якая яго падтрымлівае, парушылі ўмовы перамір’я ў правінцыі Ідліб. Мэта турэцкай апэрацыі — адсунуць войскі Асада ад турэцкай мяжы.