Сусьветная арганізацыя здароўя: каранавірус можа «выйсьці з-пад кантролю»

Дырэктар САЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус

Генэральны дырэктар Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Аданом Гебрэесус 27 лютага заявіў, што сытуацыя вакол распаўсюджваньня каранавірусу можа «выйсьці з-пад кантролю», паведамляе агенцтва dpa.

«Мы знаходзімся на вырашальным этапе», — сказаў Гебрэесус на прэс-канферэнцыі ў Жэнэве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо ў 40 краінах. Каранавірус у сьвеце адной карцінкай

«Цяпер надышоў момант прыняць захады, каб унікнуць заражэньня і выратаваць жыцьці», — дадаў ён, заклікаючы ўсе ўрады рыхтавацца ня толькі да першых выпадкаў COVID-19, але і да паўнавартасных эпідэміяў у сваіх краінах.

Станам на 27 лютага колькасьць выпадкаў COVID-19 у сьвеце афіцыйна перасягнула 82 тысячы, амаль 33 тысячы заражаных новым каранавірусам выздаравелі, памерлі 2,8 тысячы чалавек.