У менскім мэтро мужчына зваліўся на рэйкі

Ілюстрацыйнае фота

На станцыі «Плошча Перамогі» мужчына трапіў пад цягнік мэтро. Мяркуецца, што быў нецьвярозы, паведамляе тэлеканал АНТ.

Як напісалі Свабодзе відавочцы, пасажыраў папрасілі скарыстацца наземным транспартам.

Праз чвэрць гадзіны рух у мэтро аднавілі.