Радыё Свабода 22 лютага будзе весьці жывую трансьляцыю з «Мова-фэсту» ў Менску. Пачатак у 15:30.
Самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы адбудзецца ў менскім культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, д. 16, корпус 27). Шэсьць пляцовак. Майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі. Бізнэс па-беларуску. Дзьве музычныя сцэны: буйная з Akute і Volski і малая, дзе зайграюць новыя імёны ў беларускай музыцы.
«Мова-фэст». 20 здымкаў з самай буйной імпрэзы да Дня роднай мовы
А 16-й гадзіне на пляцоўцы «Годна» (у вялікай залі) Радыё Свабода запрашае на прышчэпку беларускае мовы: мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, часам сьмешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх пазбавіцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мова Нанова» запусьціла онлайн-урокі беларускай