Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі летась вырасьлі на 6% у параўнаньні з 2018 годам, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы — грашовыя даходы пасьля выліку падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў:
- аплата працы займае 64,2%;
- даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,8%;
- трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі ды іншае) — 23,3%;
- даходы ад уласнасьці і іншыя — 4,7%.
Па выніках 2018 году рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэль у эканоміцы сёлета атрымалі за «змаганьне зь беднасьцю»