Амбасадарка Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына пераходзіць на працу ў АБСЭ

Алена Купчына, амбасадарка Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі ў сумяшчэньні

Амбасадарка Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі ў сумяшчэньні Алена Купчына пакідае пасаду. Яна будзе працаваць у АБСЭ.

Пра гэта паведамляе пасольства Аўстрыі ў Менску на сваёй старонцы ў Facebook.

У сьнежні 2016 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў тады намесьніцу кіраўніка МЗС Алену Купчыну амбасадаркай у Аўстрыі ў сьнежні 2016 году. Год таму Купчына стала амбасадаркай у Славеніі, а таксама пастаянным прадстаўніцай Беларусі пры Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.

У сакавіку 2017 года Беларусь вылучала Алену Купчыну на пасаду генэральнага сакратара АБСЭ. Яе кандыдатуру падтрымала Расея. Аднак, паводле кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, шэраг краін Захаду адмовіліся падтрымаць Купчыну.