Старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр (Annegret Kramp-Karrenbauer) адмовілася ад вылучэньня сваёй кандыдатуры на пасаду канцлера Нямеччыны.
Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, спасылаючыся на неназваных суразмоўцаў інфармацыйных агенцтваў у партыйных колах.
Паводле гэтых зьвестак, Крамп-Карэнбаўэр мае намер да лета арганізаваць выбары кандыдата ад ХДС на пасаду канцлера Нямеччыны, «падрыхтаваць партыю да будучыні» і потым пакінуць пасаду старшыні ХДС, якую яна займае са сьнежня 2018 года, калі партыяй перастала кіраваць цяперашні канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель расчараваная ў сваёй пераемніцы, — BloombergАнэгрэт Крамп-Карэнбаўэр зь ліпеня 2019 займае пасаду міністра абароны ва ўрадзе Ангелы Мэркель.