Менскае «Дынама» стварыла жаночы футбольны клюб

Ілюстрацыйнае фота. Турнір у футболе сярод беларускіх жаночых камандаў, футбольны клюб «Мінск» гуляе супраць «Зоркі-БДУ». 2016 год

У структуры футбольнага клюбу «Дынама-Менск» стварылі жаночую каманду, паведамляе сайт футбольнага клюбу.

Галоўным трэнэрам новай каманды стаў Юры Малееў. Плянуецца, што жаночы клюб «Дынама» будзе заяўлены ў найвышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі ў футболе, а таксама згуляе ў Кубку краіны.

Чэмпіянат Беларусі ў футболе сярод жаночых камандаў праводзіцца з 1992 году. Найбольш тытулаваны жаночы футбольны клюб — «Бабруйчанка».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму варта глядзець жаночы футбол? Тлумачаць Бахарэвіч, Халезін і Сэндэр. Шмат фота

У прэс-службе «Дынама-Менск» адзначаюць, што ў апошні час папулярызацыя і распаўсюджаньне футболу сярод жанчын зьяўляецца адным з прыярытэтных кірункаў разьвіцьця сусьветнага футболу.

Міжнародная фэдэрацыя футболу і Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый падтрымліваюць і вітаюць ініцыятывы клюбаў у разьвіцьці жаночага футболу, штогод павялічваецца аб’ём фінансаваньня ў гэтай галіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мужыкі да такога ніколі не даходзілі!» Жаночая каманда ФК «Менск» пра 1/8 Лігі чэмпіёнаў, пустыя трыбуны і заробкі без нулёў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь прыме чэмпіянат Эўропы ў футболе сярод дзяўчат у 2021 годзе