Улады Прагі, верагодна, у хуткім часе пераймянуюць плошчу Pod kaštany («Пад каштанамі»), каля якой месьціцца амбасада Расеі ў Чэхіі, у «Плошчу імя Барыса Нямцова». Згоду на перайменаваньне ўжо дала гарадзкая камісія па тапаніміцы, паведаміў інфармацыйны партал Aktuálně.cz.
Урачыстае перайменаваньне магло б адбыцца 27 лютага, у пятую гадавіну забойства ў Маскве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, вядомага, у прыватнасьці, бескампраміснай крытыкай прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна, гаворыцца ў публікацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПАРЭ: Расея праваліла расьсьледаваньне забойства Нямцова, сьледзтва трэба аднавіцьКанчатковае рашэньне аб перайменаваньні плошчы «Пад каштанамі» ў «Плошчу імя Нямцова» можа быць прынята да канца лютага, паведаміў журналістам мэр Прагі Здэнэк Гржыб. «Мяркую, што галасаваньне па гэтым пытаньні пройдзе 24 лютага. Хацелася б пасьпець правесьці ўрачыстую цырымонію перайменаваньня плошчы ў той жа дзень, калі пяць гадоў таму быў забіты Барыс Нямцоў», — заявіў парталу Aktuálně.cz Здэнэк Гржыб.