Турэцкія мэдыі паведамляюць, што ў стамбульскім аэрапорце Sabiha Gokcen самалёт зьехаў з пасадачнай паласы на дарогу і разьбіўся. Паводле абноўленых дадзеных турэцкага тэлеканалу NTV, прынамсі 120 чалавекі атрымалі пашкоджаньні і дастаўленыя ў шпіталь. Агулам на борце было 177 чалавек. Пра загінулых не паведамляецца.
На відэа з аэрапорту відаць, як адбываецца эавакуацыя пасажыраў праз дзіры ў фюзэляжы. Паводле тэлеканалу NTV, самалёт належыць авіякампаніі Pegagus Airlines і прыляцеў у Стамбул з турэцкага гораду Ізьмір. Аэрапорт пакуль закрыты.
#BREAKING A passenger plane has overran the runway and crashed at Istanbul Sabiha Gokcen airport in Turkey. pic.twitter.com/TZqG0Ca6x3
— News This Second (@NewsThisSecond) February 5, 2020