Амэрыканскае выданьне CeoWorld Magazine склала рэйтынг самых дарагіх для жыцьця краінаў сьвету.
Пры складаньні рэйтынгу ўлічваліся 5 індыкатараў: кошт пакупкі і арэнды жыльля, цэны на прадукты і рэстарацыі, а таксама пакупніцкая здольнасьць насельніцтва.
У рэйтынгу фігуравалі 132 краіны. Беларусь апынулася на 101-м месцы — у апошняй чвэрці самых танных краінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цяпер як Сэнэгал. Беларусь крыху палепшыла пазыцыю ў індэксе ўспрыняцьця карупцыіСамамі дарагімі краінамі амэрыканскае выданьне палічыла Швайцарыю, Нарвэгію і Ісьляндыю.
Францыя апынулася на 14-м месцы, ЗША — на 20-м, Вялікабрытанія — на 27-м, Германія — на 29-м.
З суседзяў Беларусі чатыры зь іх аказаліся больш дарагімі, чым Беларусь — Латвія (58-е месца), Літва (66-е), Польшча (81-е), Расея (82-е).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Лесота, Кітаі і Марока. Беларусь паставілі на 107 месца са 190 паводле правоў жанчынУкраіна паводле рэйтынгу аказалася таньнейшай за Беларусь (107-е месца). Таксама таньнейшай за Беларусь аказаліся іншыя постсавецкія краіны: Малдова (105-е месца), Армэнія (109-е месца), Казахстан (117-е месца), Азэрбайджан (120-е месца), Грузія (123-е месца), Кіргізстан (127-е месца), Узбэкістан (128-е месца).