Амбасада Кітаю ў Капэнгагене запатрабавала ад дацкага выдавецтва Jyllands-Posten выбачыцца за публікацыю карыкатуры пра кітайскі каранавірус, піша Politiken.
Карыкатуры апублікавалі ў нумары Jyllands-Posten за 27 студзеня. На кітайскім сьцягу зоркі замянілі на выявы вірусных частак. Паводле кітайскай амбасады, карыкатура парушыла этычныя межы, «абразіла Кітай і пакрыўдзіла пачуцьці кітайскага народу».
@jyllandspostenWhat a nice drawing depicts the #WuhanCoronovirus originated from #CCPChina and now spreading to numerous countries and all over the world!Dagens tegning: Coronavirus https://t.co/g4VZbQaTVh
— YH (@YH_5678) January 28, 2020
Рэдактар Jyllands-Posten Якаб Нюбру сказаў дацкаму тэлеканалу TV 2, што яго выдавецтва не хацела абразіць Кітай ці кітайцаў. Пры гэтым Нюбру адмовіўся выбачацца ці зьняць карыкатуру, патлумачыўшы, што ня бачыць у ёй нічога кепскага.
«Гэты малюнак, у адрозьненьне ад мноства іншых карыкатур, адлюстроўвае стан сьвету зараз», — сказаў Нібро.
- У верасьні 2005 году Jyllands-Posten апублікавала карыкатуры на прарока Мухамеда. Гэта выклікала пратэсты мусульман спачатку ў Даніі, а пасьля ў мусульманскіх краінах. Асобныя акцыі скончыліся беспарадкамі, у іх загінулі больш 100 чалавек.
- Саудаўская Арабія, Лівія і яшчэ некалькі мусульманскіх краінаў адклікалі амбасадараў з Даніі і абвясьцілі байкот дацкім таварам. Данія празь бясьпеку зачыніла амбасады ў Сырыі, Іране, Пакістане і Інданэзіі. «Талібан» прапанаваў узнагародзіць забойцу аўтара карыкатур.
- У 2006 годзе Jyllands-Posten выбачылася за публікацыю выяў. Аднак жа таго часу карыкатуры сталі перадрукоўваць іншыя СМІ ў знак салідарнасьці. Сярод іх быў Charlie Hebdo, які пазьней працягнуў публікаваць карыкатуры на прарока Мухамеда. Празь іх у 2015 годзе ў рэдакцыі часопіса адбыўся тэракт, дзе загінулі 12 чалавек.