КДБ затрымаў былога міліцэйскага начальніка

Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў 24 студзеня экс-начальніка Другога ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Уладзімера Ціхіню, ён цяпер у СІЗА КДБ. Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на сына затрыманага.

Сын Ціхіні сьцьвярджае, што затрыманьне не зьвязана з атрыманьнем хабару, пра што пісаў тэлеграм-канал Nexta.

Уладзімір Ціхіня яшчэ з 1990-х гадоў лічыўся галоўным змагаром са зладзеямі ў законе. Яго адправілі ў адстаўку ў сьнежні 2019 года.

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш адмовіўся камэнтаваць Tut.by інфармацыю пра затрыманьне Ціхіні.​