У страляніне ў горадзе Рот-ам-Зээ на паўднёвым захадзе Нямеччыны загінулі шэсьць чалавек, паведамляюць міжнародныя агенцтвы.
Паводле паліцыі, здарэньне не было тэрактам. Стралок і ахвяры паходзілі з адной сям’і.
26-гадовы стралок быў затрыманы, ён забіў трох мужчын і трох жанчын ва ўзросце ад 36 да 69 гадоў, у тым ліку сваіх бацькоў.