Украінскія памежнікі не ўпусьцілі групу расейскіх актораў

Украінскія памежнікі адмовілі групе расейскіх актораў ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны, у якой адзін зь іх незаконна наведаў анэксаваны Расеяй Крым.

«Група актораў з Расеі не прайшла памежны кантроль у аэрапорце Запарожжа. Яны прыбылі рэйсам з Варшавы. Як устанавілі супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы, грамадзянін Расеі незаконна наведаў тэрыторыю Крыму, акупаваную яго краінай», — украінская служба Свабоды цытуе Міністэрства ўнутраных справаў.

Яшчэ трое расейцаў не змаглі растлумачыць мэтазгоднасьць і мэты знаходжаньня ва Ўкраіне, дадалі ў міністэрстве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту тэлеканалу НТВ

Паводле зьвестак МУС Украіны, за мінулы год памежнікі забаранілі ўезд ва Ўкраіну больш чым 7300 грамадзянам Расеі, у адносінах да якіх дзейнічае забарона на ўезд або ў адносінах да якіх была інфармацыя, што яны раней незаконна наведвалі акупаваныя тэрыторыі.