Увечары 14 студзеня на нафтахімічным заводзе ў правінцыі Тарагона ў Каталёніі адбыўся выбух, пасьля чаго пачаўся пажар, паведамляе El Mundo.
У выніку здарэньня загінуў адзін чалавек, яшчэ 8 пацярпелі, двое зь іх у цяжкім стане, з сур’ёзымі апёкамі. СМІ паведамляюць, што ад выбуху адбылося частковае абвальваньне ў адным з дамоў, разьмешчаных непадалёк ад заводу. Пад абломкамі загінуў мужчына.
Аварыйныя службы ў рэгіёне Каталёнія назвалі выбух «хімічнай аварыяй», паведамляе The Independent. Агенцтва грамадзянскай абароны параіла жыхарам гораду заставацца дома з зачыненымі дзьвярыма і вокнамі.