Генэральная пракуратура праверыла дзейнасьць рэспубліканскага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства «Белтэхагляд», дзе выявіла парушэньні заканадаўства.
Паводле Генпракуратуры, у 2018-2019 гадах да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 4 службовыя асобы прадпрыемства за 73 факты атрыманьня хабару за незаконнае праходжаньне тэхагляду без аплаты плацяжоў за допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
Іншых службовых асобаў «Белтэхагляду», датычных да парушэньняў, прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці.
Якія яшчэ парушэньні выявілі?
- У асобных аўтаўласьнікаў не правяралі маркіроўкі кузава, шасі, рамы.
- Няякаснае правядзеньне тэхагляду і выкананьне кантрольна-дыягнастычных прац.
- Парушэньне заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бясьпекі.
- Неабгрунтаванае спыненьне разглядаў скаргаў і зваротаў ад грамадзян; непрыцягненьне да адказнасьці тых, хто парушаў правы і інтарэсы заяўнікаў; разгляд зваротаў, якія не адносіліся да кампэтэнцый прадпрыемства.