Музыка Сяржук Доўгушаў зарэгістраваў установу пад назвай «Традыцыя» 

Сяржук Доўгушаў у трамваі „Калядны цуд“, Менск, 23 сьнежня 2019 году

Мультыінструмэнталіст, арганізатар сьпеўных сходаў Сяргей Доўгушаў зарэгістраваў культурніцкую ўстанову «Традыцыя».

Па яго словах, цяпер супольнасць, якая аб’ядноўвае аматараў традыцыйнай беларускай музыкі, атрымала афіцыйны статус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяржук Доўгушаў: Я ўзяў сваю ліру і паехаў у Польшчу

«Наперадзе шмат плянаў і розных праектаў, зьвязаных з разьвіцьцём і папулярызацыя нашай традыцыйнай культуры. І самае важнае — адукацыйныя праграмы, асабліва для дзяцей», — адзначыў Сяржук Доўгушаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню запісаныя караоке-вэрсіі гімнаў БНР. АЎДЫЁ

6 студзеня каманда Доўгушава запрашае ў менскую кавярню «Грай» на калядную ялінку, а 9 студзеня там жа адбудзецца музычна-застольная вечарына «Жаніцьба Цярэшкі».