Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне кампаніі, якая рэтрансьлюе TV-каналы ў інтэрнэце

Акцыя супраць блякаваньня інтэрнэту ля МІнінфарму. Ілюстрацыйнае фота

Папярэджаньне вынесенае пісьмова, канкрэтная прычына не называецца.

Інфармацыя аб вынясеньні пісьмовага папярэджаньня кампаніі ТАА «Медыятэк» разьмешчаная на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі.

«У сувязі з ажыцьцяўленьнем дзейнасьці па распаўсюджваньню з дапамогай інтэрнет-рэсурсу tvbox. by замежных тэлепраграм, дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь якіх Міністэрствам інфармацыі не выдавалася», — гаворыцца ў ім.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм адказаў на прапанову фінансаваць канал Nexta

Сайт tvbox.by ёсьць своеасаблівым рэтрансьлятарам больш як 150 замежных тэлеканалаў. Атрымаць доступ да іх можна за адпаведную плату. Рэтрансьляцыя якіх менавіта тэлепраграмаў стала прычынай вынясеньня папярэджаньня, пакуль невядома.