У Стамбуле некалькі сотняў удзельнікаў акцыі арганізавалі акцыю супраць падтрымкі сырыйскай арміі ў правінцыі Ідліб расейскімі вайскоўцамі.
Большасьць удзельнікаў — сырыйцы, якія жывуць у Турцыі. Яны скандавалі антыпуцінскія лёзунгі, у прыватнасьці «Забойца Пуціна, прэч з Сырыі!»
Сырыйскае наступленьне пры падтрымцы Расеі прывяло да гібелі тысяч людзей з Ідліба. Гэтая правінцыя на паўночным захадзе Сырыі — апошні буйнырэгіён на захад ад Эўфрата, які займаюць праціўнікі рэжыму Башара Асада.
З канца лістапада сырыйскія войскі робяць напады на Ідліб. Іх падтрымлівае расейская авіяцыя. У сярэдзіне сьнежня сырыйская армія распачала наземную атаку на пазыцыі ўзброеных праціўнікаў Асада ў правінцыі. Напад таксама падтрымліваецца расейскай авіяцыяй.
Дамаск і Масква адхілілі абвінавачаньні ў абстрэле мірных грамадзян, заявіўшы, што яны змагаюцца з экстрэмістамі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна заклікаў Расею, Сырыю і Іран спыніць абстрэл мірных жыхароў Ідліба.