МАРГ прапанаваў абмежаваць продаж жавальных сумесяў зь нікатынам

Тытунёвая фабрыка ў Горадні, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) падрыхтавала праект пастановы ўраду, скіраваны на ўвядзеньне асобных абмежаваньняў і забаронаў пры гандлі жавальных сумесяў зь нікатынам.

Што маюць на ўвазе? Жавальныя падушачкі зь нікатынам (сьнюсы).

Прапануюць забараніць продаж сумесяў зь нікатынам:

  • непаўналетнім да 18 гадоў;
  • мэтадам адкрытай выкладкі і самаабслугоўваньня;
  • шляхам разноснага гандлю, на рынках і праз інтэрнэт.

Чаму хочуць забараніць? Абарачэньне падобных вырабаў заканадаўствам не рэгулюецца. Яны папулярныя сярод моладзі, сэгмэнт падобных вырабаў зь нікатыну расьце.