У Канадзе электрасамалёт выканаў першы камэрцыйны рэйс

Рой Ганзарскі, выканаўчы дырэктар аўстралійскай інжынэрнай кампаніі magniX каля электрасамалёта.

У Канадзе электрычны самалёт выканаў першы ў гісторыі камэрцыйны рэйс, паведамляе Бі-бі-сі.

Гідраплян з электрычным рухавіком кампаніі MagniX умяшчае толькі шэсьць пасажыраў. Максымальная далёкасьць палёту такога самалёта на літыевых акумулятарах — 160 кілямэтраў, адзначае агенцтва AFP. Аднак вынаходнікі ўпэўненыя, што гэта пачатак рэвалюцыі, якая дазволіць скараціць выкіды вуглякіслага газу ў атмасфэру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы кажуць пра падман і непрадбачаныя мутацыі ў кітайскім экспэрымэнце з «генэтычна рэдагаванымі» дзецьмі

Канадзкі апэратар Harbour Air, які арганізаваў пералёт, спадзяецца электрыфікаваць увесь свой авіяпарк да 2022 году, калі атрымае неабходныя сэртыфікаты.

Пераход на электрычныя рухавікі разглядаецца як адзін са спосабаў скарачэньня выкідаў парніковых газаў у авіяцыйным сэктары. Гэта адбываецца на фоне росту занепакоенасьці тым, што палёты забруджваюць навакольнае асяродзьдзе.