Паліцыя паведамляе, што падазраваны знойдзены ў машыне, на якой ўцёк зь месца злачынства. Ён нібыта стрэліў сабе ў галаву, але ягоная сьмерць пакуль афіцыйна не пацьверджана.
Раніцай 10 сьнежня адбылася страляніна ў лякарні чэскага гораду Острава. Загінулі шэсьць чалавек: чатыры чалавекі загінулі на месцы і двое памерлі падчас апэрацыі ў шпіталі.
Паводле сьведкаў, злачынец страляў ва ўпор, цэлячыся ў галовы сваіх ахвяраў.
У рэгіёне, які мяжуе з Польшчай, стварылі крызісны штаб. Адбылася эвакуацыя соцень людзей.