Перад пачаткам «нармандзкага саміту» Зяленскі сустрэнецца з Мэркель і Макронам

Уладзімір Зяленскі,

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэнецца з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам перад пачаткам «нармандзкага фармату», паведаміла ўкраінскае выданьне «Європейська правда» са спасылкай на графік Зяленскага, прадстаўлены ў сядзібе прэзыдэнта.

Інфармацыі пра асобныя перамовы Зяленскага і Пуціна пакуль няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве прайшоў мітынг апазыцыі «Чырвоныя лініі для Зэ»

9 сьнежня адбудзецца першая за тры гады сустрэча лідэраў «нармандзкай чацьвёркі». Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў сталіцы Францыі Парыжы.

У канцы лістапада Зяленскі паведаміў, што лідэры краін «нармандзкага фармату» абмяркуюць «вяртаньне ўсіх украінскіх палонных», спыненьне агню, кантроль над украінскай-расейскай мяжой і мясцовыя выбары на непадкантрольнай ўкраінскай уладдзе тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей.