З прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША выбыў дэмакрат, бо СМІ яго амаль не заўважылі

Джо Сэстак

Былы кангрэсмэн і адмірал ВМС у адстаўцы Джо Сэстак адмовіўся ад спробаў стаць наступным прэзыдэнтам ЗША.

Дэмакрат Сэстак паведаміў сваім прыхільнікам у Твітэры ў нядзелю, што ён выходзіць з перадвыбарнай гонкі.

Ён падзякаваў тым, хто падтрымліваў яго кандыдатуру, заявіўшы, што для яго было гонарам удзельнічаць у кампаніі.

У якасьці адной з прычын, празь якія ён ня змог правесьці эфэктыўную кампанію, Сэстак назваў адсутнасьць згадваньня яго ў агульнанацыянальнай прэсе.

Сэстак практычна не фігураваў у апытаньнях і не задавальняў патрабаваньням для ўдзелу ў дэбатах дэмакратаў.