2 сьнежня ў Мадрыдзе адкрываецца Сусьветны форум у пытаньнях клімату

Антонію Гутэрыш

Сьвет мусіць спыніць вайну з прыродай і выявіць больш палітычнай волі для процідзеяньня глябальнаму пацяпленьню — заявіў 1 сьнежня Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш. Заява зробленая за дзень да адкрыцьця ў Мадрыдзе двухтыднёвага сусьветнага форуму у пытаньнях клімату, паведамляе Reuters.

Па ўсім сьвеце прыродныя пажары і паводкі нярэдка тлумачацца рукатворнымі прычынамі і узаемасувязьзю з глябальным пацяпленьнем. У сувязі з гэтым неабходна больш строга выконваць Парыскае пагадненьне 2015 году аб захадах у абмежаваньні прамысловых выкідаў у атмасфэру, падкрэсьліў Генэральны сакратар ААН.

Вайна, якую мы вядзем супраць прыроды, павінна спыніцца, і мы ведаем, што гэта магчыма, заявіў Гутэрыш. Трэба спыніць капаньне і бурэньне і выкарыстоўваць перавагі, якія абяцаюць аднаўляльныя крыніцы энэргіі, адзначыў кіраўнік ААН. Паводле яго, многія дзяржавы не выконваюць ўзятых на сябе міжнародных абавязаньняў.