У працы Telegram адбыўся глябальны збой. Беларусь сярод найбольш пацярпелых

У працы Telegram па ўсім сьвеце адбыўся збой, сьведчаць дадзеныя сэрвісу Downdetector.

Найбольшыя праблемы з доступам у карыстальнікаў зь Беларусі, Расеі і з Украіны. Збой таксама закрануў Нямеччыну, Ірляндыю, ЗША і Індыю.

Прычыны пакуль няясныя.