Зяленскі заявіў пра стварэньне ва Ўкраіне новага праваахоўнага органу

Уладзімер Зяленскі

Міністэрства абароны Ўкраіны павінна стварыць вайсковую паліцыю, заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады і ўраду.

«Міністар абароны Андрэй Загараднюк да 31 сьнежня павінен укараніць новую аб’яднаную сыстэму кіраўніцтва і ўпраўленьня сіламі абароны, якая будзе адпавядаць стандартам NATO. Акрамя таго, у структуры Мінабароны павінен быць створаны сучасны эфэктыўны праваахоўны орган — вайсковая паліцыя», — паведамілі ў Офісе прэзыдэнта.

Пры гэтым пакуль незразумела, якімі будуць функцыі новастворанага органа.