На 80-гадовага «мінэра» самалёта Менск — Санкт-Пецярбург завялі крымінальную справу

Нацыянальны аэрапорт «Менск»

Увечары 1 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Менск пры пасадцы на рэйс Мінск — Санкт-Пецярбург ад 80-гадовага пасажыра паступіла паведамленьне аб магчымасьці выбуху на борце. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

На месца здарэньня прыбылі сапэрна-піратэхнічная і сьледча-апэратыўная групы, якія агледзелі самалёт. Пры гэтым выбуховых прыладаў у самалёце не знайшлі.

У дачыненьні да мужчыны Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце заведама фальшывага паведамленьня аб небясьпецы па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Мужчына затрыманы. Ідзе сьледзтва.