У Баранавіцкім раёне 11-гадовага школьніка насьмерць прыціснула футбольнай брамай

Русіна

У аграгарадку Русіна Баранавіцкага раёну футбольныя вароты ўпалі на 11-гадовага хлопчыка і прыціснулі яго. Мэдыкі, якія прыбылі на месца здарэньня, выратаваць дзіця не змаглі, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.

Няшчасны выпадак адбыўся днём 1 лістапада ў аграгарадку Русіна Баранавіцкага раёну. Школьнікі гулялі ў футбол на стадыёне. Падчас гульні 11-гадовы хлопчык ускочыў на вароты і стаў гойдацца. Пад цяжарам яго цела вароты ўпалі і прыціснулі дзіця.

Неўзабаве прыбыла брыгадай хуткай дапамогі, але рэанімацыйныя мерапрыемствы станоўчага выніку не далі і школьнік памёр.

Баранавіцкім міжраённым аддзелам Сьледчага камітэту па гэтым факце праводзіцца праверка.

Intex-Press паведамляе, што сьледчыя дзеяньн на стадыёне працягваюцца да позьняга вечара, для дапамогі сьледчым усталяваныы моцны пражэктар.