ЗША ліквідавалі лідэра «Ісламскай дзяржавы»? Трамп анансаваў «важную заяву»

Абу Бакр аль-Багдадзі

Абу Бакр аль-Багдадзі забіты падчас ваеннай апэрацыі ЗША ў Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў Сірыі, Іраку і Іране.

Паводле Reuters апэрацыя праходзіла згодна з дадзенымі выведкі. Лідэр «Ісламскай дзяржавы» стаў мэтай начнога рэйду пры падтрымцы верталётаў, ваенных самалётаў і наземных сілаў.

У Пэнтагоне пакуль афіцыйна не камэнтуюць інфармацыю, але прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў у сваім твітары, што рыхтуецца выступіць з «важнай заявай». Ён не ўдакладніў, аб чым можа ісьці гаворка.

Не было пацьверджаньняў, ці будзе гэтая місія прадметам заявы Трампа. Прадстаўнік адміністрацыі заявіў CNN, што заява будзе зьвязаная са зьнешняй палітыкай.

Newsweek цытуе неназванага чыноўніка арміі ЗША, што Багдадзі быў забіты падчас рэйду.

Reuters цытуе чыноўніка войска ЗША, які заявіў, што рэйд адбыўся ў сірыйскай правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі і быў праведзены сіламі спэцыяльных апэрацый пасьля атрыманьня дадзеных выведкі.

CNN апублікаваў відэа верагоднай апэрацыі па зьнішчэньні Абу Бакр аль-Багдадзі.

У мінулым былі паведамленьні пра сьмерць Багдадзі, якія апынуліся непраўдзівымі.

У лютым 2018 году некалькі афіцыйных асоб ЗША паведамілі, што Багдадзі быў паранены ў выніку паветранага нападу ў маі 2017 года і адмовіўся ад кантролю над экстрэмісцкай групоўкай на працягу пяці месяцаў, пакуль ён не аднавіўся пасьля траўмаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына і ЗША дамовіліся прыпыніць турэцку ваенную апэрацыю на поўначы Сырыі

Амэрыканскія і ірацкія чыноўнікі заявілі, што лічаць, што Багдадзі жыў у Сірыі недалёка ад іракскай мяжы. Багдадзі, які родам з Ірака, быў названы «самым вышуканым чалавекам на плянэце», а ЗША прапанавалі за яго захоп узнагароду ў памеры 25 мільёнаў долараў. У яго было чацьвёра дзяцей ад першай жонкі і сын ад другой жонкі.

У 2017 годзе сьцьвярджалі, што Абу Бакр аль-Багдадзі забіты падчас расейскай ваеннай апэрацыі. Але тады гэтая інфармацыя не пацьвердзілася.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны прыгразіў курдам «ачысьціць ад тэрарыстаў» поўнач Сырыі