У Жлобіне грузавік зьбіў 13-гадовага раварыста

Увечары 17 кастрычніка 36-гадовы кіроўца «ЗІЛа» наехаў на 13-гадовага падлетка, які на ровары пераяжджаў праезную частку дарогі ў неналежным месцы. Падлетак загінуў, піша УУС Гомельскага аблвыканкаму.