«Я рускамоўны, але беларуская для мяне родная». Як беларусы адкажуць на моўныя пытаньні перапісу. ВІДЭА

З 4 да 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва. Мы спыталі ў мінакоў у Менску, што для іх родная мова і якую яны назавуць такой у афіцыйных блянках.