Беларускія часопісы міжваеннага часу цяпер можна пачытаць онлайн

Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выклала ў публічны онлайн-доступ калекцыю беларускіх часопісаў 1919–1945 гадоў.

Матэрыялы ў калекцыі ў залежнасьці ад месца выданьня дзеляцца на тры разьдзелы:

У калекцыю ўключылі ня толькі выданьні, якія выходзілі з пэўнай пэрыядычнасьцю, але і тыя, што выдаваліся аднаразова або нерэгулярна. Большасьць з прадстаўленых часопісаў прысьвечана літаратурнай і літаратуразнаўчай тэматыцы цалкам, у астатніх выданьнях падобны кантэнт прысутнічае часткова.

Анансавалі, што калекцыя будзе дапаўняцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Газэты БССР да 1945 году цяпер можна паглядзець онлайн