Віцэ-сьпікер Сэйму Польшчы Малгажата Гасеўска наведала на выходныя Беларусь. Пасьля вяртаньня ў Варшаве яна распавяла журналістам, што на беларускай мяжы ён яе аўтамабіль даглядалі больш дакладна, чым іншыя.
У інтэрвію Польскаму радыё Гасеўска заявіла, што падчас уезду ў Беларусь адчула, што да яе ставяцца інакш, чым да іншых пасажыраў.
— Мой пераезд празь мяжу працягваўся даўжэй, чым кожны іншы. Мне таксама паведамілі, што я ня вельмі пажаданая або хутчэй маю забарону на ўезд у Расейскую Фэдэрацыю. Ня ведаю, чаму мне пра гэта паведамляе беларуская мяжа, — сказала Гасеўска.
На беларускай мяжы была спроба праверыць багаж віцэ-сьпікера Сэйму, нягледзячы на тое, што яна ехала аўтамабілем польскага консула ў Горадні.
Wicemarszałek Sejmu @MMGosiewska na cmentarzach w Grodnie, Indurze, Brzostowicy i Wołkowysku oddała hołd poległym w 1920 i 1939, w tym Obrońcom Grodna w 80. rocznicę obrony miasta. Uczestniczyła w rozpoczęciu roku szkolnego w szkole społecznej przy ZPB @AngelikaBorys w Wołkowysku pic.twitter.com/i2VPQHfHAs
— Artur Michalski (@michalski_artur) September 29, 2019
У нядзелю Малгажата Гасеўска сустракалася зь беларускімі палякамі. У Горадні яна ўсклала кветкі на могілках польскіх жаўнераў, якія баранілі горад ад бальшавікоў у 1939 годзе.
У Ваўкавыску яна ўзяла ўдзел у цырымоніі пачатку навучальнага году ў польскай грамадзкай школе.