У Атлянтыцы затанула судна з украінскім экіпажам

Судна Bourbon Rhode, якое зьнікла падчас шторму ў Атлянтычным акіяне, затанула. Пра гэта паведаміў суднаўладальнік. Трое членаў экіпажу былі выратаваныя, двое зь іх — грамадзяне Ўкраіны.

Судна Bourbon Rhode перастала выходзіць на сувязь 26 верасьня. Яно зьнікла недалёка ад берагоў выспы Марцініка — заморскай тэрыторыі Францыі.

Паводле дадзеных выданьня «Украінская праўда», на борце было каля дзясятка ўкраінцаў. Францускія экстранныя службы вядуць пошукавую апэрацыю.