Арына Сабаленка выйграла сусьветны турнір у Кітаі і зарабіла паўмільёна даляраў

Арына Сабаленка падчас турніру Australian Open, 16 студзеня 2019 года

Найлепшая тэнісістка Беларусі Арына Сабаленка выйграла турнір WTA Premier 5 у кітайскім горадзе Ухань. Як пераможца яна атрымала 520 тысяч даляраў.

Сабаленка ў трох сэтах перамагла амэрыканку Алісон Рыск — 6:3, 3:6, 6:1. Учора ў паўфінале беларуска выбіла першую ракетку сьвету Эшлі Барці. На гульні прысутнічалі 13 тысяч чалавек.

Перамога ў Кітаі стала чацьвёртай па ліку ў гісторыі выступаў беларускі на турнірах Сусьветнай жаночай асацыяцыі WTA. Цяпер Сабаленка займае 14-ю пазыцыю ў рэйтынгу WTA.