На камбінаце пад Добрушам абрынулася канструкцыя

Фота: Міністэрства па надзвычайных сытуацыях

На горна-абагачальным камбінаце філіялу ААТ «Гомельшкло» ў аграгарадку Лугавец-Калініна каля Добрушу 27 верасьня абваліўся 25-мэтровы пралёт галерэі па падачы пяску.

Фота: Міністэрства па надзвычайных сытуацыях

Калі да месца здарэньня прыехалі падразьдзяленьні МНС, выявілася, што абрынуўся пралёт галерэі па падачы пяску даўжынёй 25 мэтраў. Пацярпелых няма. Тэхнічны працэс камбінату спынілі. Прычына абрынаньня высьвятляецца.