Іншаземцам больш ня прыйдзецца плаціць за ўезд у прымежную зону

Ілюстрацыйнае фота

За пропуск для ўезду, часовага знаходжаньня і перасоўваньня па беларускай прымежнай зоне замежнікам больш ня трэба будзе плаціць. Гэта вынікае з указу № 351 «Аб знаходжаньні на прымежнай тэрыторыі», піша Tut.by.

Пропускі ў прымежную зону для замежных грамадзян застануцца, але за іх ня трэба будзе плаціць. Раней мыта складала больш за 5 рублёў. Аформіць пропуск можна будзе праз Адзіны партал электронных паслуг, патлумачыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Дакумэнт апублікуюць 20 верасьня, ён набудзе моц на наступны дзень.