У Кіеве і Маскве сёньня сустрэлі грамадзянаў Украіны і Расеі, вызваленых у выніку апэрацыі абмену зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй. Абодва бакі абмянялі па 35 чалавек. Сярод вызваленых — украінскі кінарэжысэр Алег Сянцоў, які заставаўся ў зьняволеньні з траўня 2014 году. Яго асудзілі на 20 гадоў турмы паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме. Сянцоў ніколі не прызнаваў сваёй віны. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітвязьнем.
Міністар замежных справаў Чэскай рэспублікі Томаш Пэтршычак вітаў абмен і лічыць яго крокам да завяршэньня канфлікту паміж Украінай і Расеяй. «Я вітаю абмен зьвяволенымі паміж Украінай і Расеяй, улучна з кінарэжысэрам Алегам Сянцовым і ўкраінскім маракамі, затрыманымі летась падчас інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы. Я разглядаю абмен як крок наперад да завяршэньня канфлікту», — напісаў кіраўнік чэскай дыпляматыі.
Vítám výměnu vězňů mezi Ukrajinou a Ruskem včetně režiséra Oleha Sencova a ukrajinských námořníků zadržených vloni při incidentu v Kerčském průlivu. Výměnu vnímám jako krok k ukončení konfliktu. #Ukrajina #Rusko
— Tomáš Petříček (@TPetricek) September 7, 2019
Краіны «Вялікай сямёркі» праз сваіх амбасадараў у Кіеве вітаюць вызваленьне вязьняў:
Посли країн Великої сімки вітають звільнення 35 утримуваних українців і разом з українським народом радіють їхньому поверненню додому. Ми вітаємо українську владу з цим звершенням. Ми пам%27ятаємо про інших ув%27язнених та сподіваємося на їхнє швидке звільнення.
— G7AmbReformUA (@G7AmbReformUA) September 7, 2019
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк: «Рада Эўропы вітае вызваленьне вязьняў Расеяй і Ўкраінай і заяўляе, што гэта «абнадзейваючы крок да нармалізацыі адносін паміж дзьвюма дзяржавамі-сябрамі Рады Эўропы»:
Council of Europe welcomes the release of prisoners by #Russia and #Ukraine and states that it is an "encouraging step towards the normalisation of relations between the two member states of the Council of Europe"
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) September 7, 2019
Міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевічс ў Твітэры вітаў вызваленьне ўкраінскіх вязьняў з расейскіх турмаў і іх вяртаньне дадому. «Вельмі добра, што ўкраінскіх палітычных зьняволеных, улучна з Алегам Сянцовым і маракамі, нарэшце вызвалілі, Расея ніколі ня мела права браць іх у закладнікі, на жаль, коштам ключавога сьведкі па справе MH17 Цэмаха, аднак, я веру, што справядлівасьць у рэшце рэшт будзе адноўленая», — напісаў Рынкевічс.
Very good that Ukrainian political prisoners, including Oleg #Sentsov & sailors, are finally released, they should have never been taken as hostages by #Russia, regrettably at a price of key witness in #MH17 case #Tsemakh, however, I believe that justice ultimately will be served
— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) September 7, 2019
Група Эўрапейскай народнай партыі, найбуйнейшая ў Эўрапарлямэнце, павіншавала Алега Сянцова і іншых ўкраінцаў з вызваленьнем з расейскіх турмаў. «Мы вітаем вызваленьне ляўрэата прэміі Сахарава Алега Сянцова і яго ўкраінскіх сяброў з расейскіх турмаў. Мы зь нецярпеньнем чакаем спадара Сянцова ў Эўрапарлямэнце, каб асабіста павіншаваць яго», — гаворыцца ў паведамленьні.
We welcome the release of #Sakharov Laureate Oleg Sentsov and his fellow Ukrainian detainees from Russian prisons. We are looking forward to receiving and celebrating Mr Sentsov personally in the @Europarl_EN at his earliest convenience. #FreeSentsov pic.twitter.com/ETelzr5QIm
— EPP Group (@EPPGroup) September 7, 2019