У аэрапортах Масквы затрымалі каля сотні рэйсаў

Ілюстрацыйнае фота. Прадстаўнік групы кантролю абслугоўваньня рэйсаў «Шарамецьцева-2» у аэрапорце

Каля сотні рэйсаў затрымана, яшчэ тры адмененыя раніцай 31 жніўня ў маскоўскіх аэрапортах Унукава, Дамадзедава і Шарамецьцева.

Пра гэта паведаміла ТАСС. Паводле галоўнага ўпраўленьня МНС Расеі па Маскоўскай вобласьці, у суботу раніцай у рэгіёне чакаецца туман з абмежаваньнем бачнасьці да 300-800 мэтраў.