У Менску, у вадасховішчы Дразды, загінуў замежны студэнт

Фота з сайту Міністэрства надзвычайных сытуацыяў

28 жніўня прыкладна ў 19.40 малады мужчына скочыў у ваду вадасховішча ў сталічных Драздах з дамбы і ня выплыў, паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Ратаўнікам пра здарэньне паведамілі відавочцы.

«У 20.53 на месцы здарэньня на глыбіні 4 мэтры за 5 мэтраў ад берагу быў знойдзены мужчына без прыкметаў жыцьця», — гаворыцца ў паведамленьні.

Мэдыкі канстатавалі сьмерць маладога чалавека. Яму было каля 19 гадоў, гэта замежны студэнт адной са сталічных ВНУ.