Двое вайскоўцаў атрымалі траўмы на катэры ў Бешанковічах

Ілюстрацыйнае фота

27 жніўня на аб’екце выкананьня вучэбна-практычных задач транспартных войскаў у Бешанковічах пры манэўры буксіра загарэўся рухавік катэра, паведаміла Міністэрства абароны ў афіцыйным Тэлеграм-канале.

У выніку двое вайскоўцаў атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасьці. Ім далі мэдычную дапамогу, цяпер пагрозы жыцьцю вайскоўцаў няма.

Прычыны ўзгараньня расьсьледуюцца.